прагулка з гідам на беларускай мове ● пастаянная экспазіцыя ECS ● білетны ўваход
Усё пачалося ў Гданьску!
Больш за 750 прадпрыемстваў і 700 000 чалавек з усёй Польшчы далучыліся да страйку Салідарнасці, які 14 жніўня 1980 года абвесцілі рабочыя Гданьскай суднаверфі ім. Леніна. Пратэст узначаліў Лех Валэнса. Гэта быў найбольш значны супраціў камуністычнай уладзе ў Польшчы пасля Другой сусветнай вайны.
На дзясяты дзень страйку ў Гданьск прыбыла ўрадавая дэлегацыя на чале з віцэ-прэм’ерам. Страйкоўцы вялі перамовы з уладай на роўных. Яны патрабавалі, сярод іншага, згоды ўлады на стварэнне незалежных прафсаюзаў, гарантыі права на страйк і бяспекі для яго ўдзельнікаў і тых, хто падтрымвае пратэст, магчымасці легальнага друку незалежных выданняў, падавання праўдзівай інфармацыі аб ўзроўні эканамічнага крызісу ў краіне і пачатку публічнага абмяркоўвання рэформаў.
Вынікам перамоў страйкоўцаў з урадам стаў дакумент, які ўвайшоў у гісторыю як Гданьскае пагадненне. 31 жніўня Лех Валенса з брамы №2 абвясціў сабранаму натоўпу: «Нарэшце ў нас есці незалежныя, самакіроўныя прафсаюзы. У нас ёсць права на страйк! І зусім хутка ў нас будзе ўсё іншае!».
Праз дзевяць гадоў, 4 чэрвеня 1989 года, у Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя выбары. У лістападзе 1989 года разбураны Бярлінскі мур, пасля чаго народы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы адзін за адным пачалі патрабаваць незалежнасці.
Экскурсію па экспазіцыі ECS правядзе Таццяна Лысенка — выпускніца гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, ліцэнзаваны экскурсавод, у 2020 годзе з’ехала з Беларусі з-за палітычнай сітуацыі.
/ шпацыр адрасаваны асобам старэйшым за 16 гадоў
/ білет каштуе ўсяго 10 злотых → купіць онлайн
/ мы сустракаемся каля кас ECS (першы паверх)
/ экскурсія будзе доўжыцца каля 90 хвілін