Прэмія імя Ежы Гедройця
/ Цырымонія ўзнагароджання і літаратурныя падзеі
сустрэчы з аўтарамі / кніжны кірмаш / выстава
ЕЦС
Уваход вольны
25–26/11/2024
Выдавецкая прэмія, сустрэчы з аўтарамі, кніжны кірмаш, выстава — гэта свята не толькі для беларускай дыяспары ў Трыгарадзе. Запрашаем да ЕЦС 25–26 лістапада на ўручэнне Прэміі імя Ежы Гедройця, найважнейшай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі і да ўдзелу ў іншых літаратурных падзеях. Уваход вольны.
/ анлайн-трансляцыя > на польскай мове <
/ анлайн-трансляцыя > на беларускай мове <
Прэмія імя Ежы Гедройця – найбуйнейшая незалежная літаратурная ўзнагарода Беларусі, якая ўручаецца з 2012 года. Сёлета журы трынаццаты раз вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы. 26 лістапада будуць агучаны вынікі конкурсу і адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця. А 25 і 26 лістапада запрашаем на сустрэчы з аўтаркамі і аўтарамі, дыскусію, кніжны кірмаш і выставу.
Намінантак і намінантаў і на прэмію сёлета ацэньваюць сямёра літаратурных экспертак і экспертаў, з якіх чацвёра пагадзіліся на публічны ўдзел: Ульяна Верына – літаратуразнаўца, доктарка філалагічных навук; Катажына Дрозд-Урбаньска – літаратуразнаўца, кандыдатка філалагічных навук, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, даследчыца беларускай літаратуры; Сяргей Кавалёў – літаратуразнаўца, крытык, драматург, прафесар, загадчык кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне; Югася Каляда – пісьменніца, паэтка, супрацоўніца праваабарончай арганізацыі, аўтарка кнігі прозы «Галоўная памылка Афанасія».
Арганізатары прэміі: Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
25/11/2024 панядзелак
17:00
«Побач» | выстава
Адкрыццё выставы арыгінальных ілюстрацый Святланы Дземідовіч. Працы мастачкі да кнігі паэзіі Насты Кудасавай «Побач» у гаме чорна-белага ўспаміну будуюць дом для слоў, нават самых складаных. Аўтарка сёлета атрымала прэмію Анемпадыстава за найлепшую вокладку менавіта да гэтай кнігі.
/ шматфункцыйная зала (першы паверх)
/ 25-29 лістапада, уваход вольны
18:00
«Канфіскаваныя галасы: страчаная свабода і раздзеленыя сем’і» | дыскусія
Беларускія і польскія праваабаронцы і дзеячы культуры абмяркуюць разам супраціў прымусовай русіфікацыі і праблемы рэпрэсаваных грамадзян Беларусі, палітвязняў, сем’яў, падзеленых трагічнымі падзеямі.
госці дыскусіі | Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭНа, Ірына Козікава, сястря палітзняволеннага Максіма Знака, Алена Глагоўская, дырэктарка Беларускага культурнага таварыства „Хатка”, Юстына Чэхоўская, сябра праўлення Польскага ПЭН-клубу, Базыль Керскі, дырэктар ЕЦС.
арганізатары дыскусіі | ЕЦС, Беларускі ПЭН, Польскі ПЭН Клуб, Беларускае культурнае таварыства „Хатка”.
/ шматфункцыйная зала (першы паверх)
/ мова сустрэчы: польская
/ уваход вольны
26/11/2024 аўторак
15:00 – 21:00
Кірмаш беларускіх выдавецтваў
Выдавецтвы прывязуць на кірмаш беларускую літаратуру, у тым ліку кнігі фіналістак і фіналістаў сёлетняй прэміі Гедройця.
/ зімовы сад (першы паверх)
16:30
Зміцер Бартосік | аўтарская сустрэча
Вядомы беларускі бард, радыёрэпарцёр і пісьменнік, пераможца прэміі Ежы Гедройця за 2016 год, фіналіст сёлетняй прэміі Ежы Гедройця.
/ шматфункцыйная зала (першы паверх)
/ мова сустрэчы: беларуская
/ уваход вольны
17:00
Ганна Янкута | аўтарская сустрэча
Беларуская пісьменніца, перакладчыца, даследчыца беларускай і англамоўнай літаратуры, фіналістка сёлетняй прэміі Ежы Гедройця.
/ шматфункцыйная зала (першы паверх)
/ мова сустрэчы: беларуская
/ уваход вольны
17:30
Уладзімір Някляеў | аўтарская сустрэча
Выдатны беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч, пераможца прэміі Ежы Гедройця за 2012 год прэзентуе кнігу «Без айчыны».
/ шматфункцыйная зала (першы паверх)
/ мова сустрэчы: беларуская
/ уваход вольны
19:00
Цырымонія ўзнагароджання
Цырымонія ўручэння прэміі Ежы Гедройця, падчас якой будуць абвешчаны імёны лаўрэатак і лаўрэатаў. У цырымоніі возьмуць удзел прадстаўніцы і прадстаўнікі беларускай і польскай культуры, адбудзецца прэм’ера буктрэйлераў да кніг фіналістак і фіналістаў, агучаных камандай прафесійных выканаўцаў аўдыявыдавецтваў «Кніжны воз» і «Audiobook.by». Беларуская спявачка і актрыса Дар’я Новік у суправаджэнні струннага аркестра выступіць з песнямі на вершы беларускіх палітвязняў, створанымі ў супрацы з кампазітарам Канстанцінам Яськовым.
Вядоўца цырымоніі: Сяргей Падсасонны — журналіст і грамадскі дзеяч, вядоўца тэлеканала «Белсат».
/ аўдыторыя (першы паверх)
/ мова падзеі: беларуская з сінхронным перакладам на польскую
/ уваход вольны
Прэмія Ежы Гедройця | фіналісткі і фіналісты
Валянцін Акудовіч
/ «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым»
/ выдавецтва «Логвінаў», 2023
«Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых, хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе „мая краіна”. З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам ізноў скоціцца долу. А значыць, трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў… І мы вяртаемся!» – Валянцін Акудовіч.
Зміцер Бартосік
/ «Забіць упалмінзага»
/ «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода», 2022
Трэцяя кніга «Падарожжаў Свабоды» апавядае пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакументаў і галасамі жывых сведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося. Гаворка ідзе пра апошнюю спробу ўратавання рэальнасці, якой яна была ў пасляваеннай Беларусі, – без інтэрпрэтацый.
Ева Вайтоўская
/ «Гарэзлівы пацалунак. Кніга другая»
/ выдавецтва «Янушкевіч», 2023
У другой кнізе «Гарэзлівага пацалунку» падзеі разгортваюцца на філалагічным факультэце беларускага ўніверсітэта, у экалагічным летніку для дзяцей Чарнобыля і ў офісе сусветна вядомай беларускай IT-кампаніі. Але ўсё гэта толькі дэкарацыі, у якіх праходзяць праверку пачуцці галоўных герояў, іх сябровак, сяброў, мам і татаў. У аснову рамана лёг сюжэт культавай японскай мангі «Ітадзура на кіс» («Гарэзлівы пацалунак»), што выходзіла ў Японіі ў 1990-х гадах. Раман прызначаны для аўдыторыі young adult (16–25 гадоў), а таксама для ўсіх аматараў папулярнай літаратуры.
Марыя Вайцяшонак
/ «На прызбе ў Сілічах»
/ выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2023
Літаратурная творчасць Марыі Вайцяшонак трымаецца на сваёй, ужо амаль міфалагічнай, нацыянальнай самасці і старой класічнай традыцыі. На вялікі жаль, Марыя Вайцяшонак пачала страчваць зрок. Аднак духоўная і творчая актыўнасць змушаюць яе шукаць новыя магчымасці ўдзелу ў літаратурным працэсе – так з’явіўся блог-дыялог «На прызбе ў Сілічах» сумесна з Аксанай Ёркінай. Марыя нагаворвала па тэлефоне сваё стаўленне да тых ці іншых актуальных і злабадзённых падзей свайго і грамадскага жыцця, задаючы тэму размовы альбо адказваючы на пытанні сяброўкі. Гэтыя тэксты маюць уражлівую мастацкую аснову як у сюжэтным, так і ў моўна-стылістычным плане.
Валеры Гапееў
/ «Вольнеры. Прадвесце»
/ выдавецтва «Янушкевіч», 2023
Тое, што ты лічыш дробяззю, раптам можа перавярнуць твой свет. І асабліва тады, калі ты гэтую быццам дробязь губляеш… Перад вамі – самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі: і ў чалавечым свеце, і ў іншасвеце дзейнічаюць тутэйшыя стварэнні, багі і духі. Беларуская міфалогія аказалася багатай і разнастайнай на герояў, а ўладкаваны іншасвет займеў сваё месца. Сама дзея рамана адбываецца ў Мінску і вакол яго, і пераход у іншасвет знайсці не складана… Трое сяброў – і мноства дарог і варыянтаў рэальнасці. Шлях, які выпадае на долю старшакласнікаў з мінскай школы, пачнецца з жадання ўладкаваць свае справы, а закончыцца выбарам падарожжа за гранню, напоўненага прыгодамі, выпрабаваннямі і таямніцамі.
Ганна Янкута
/ «Час пустазелля»
/ выдавецтва «Янушкевіч», 2023
Гэтая кніга – спроба асэнсаваць бясчассе, у якім апынуліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно і ад якіх амаль нічога не засталося. Яна спрабуе ўхапіць дух бясчасся ў Варшаве і Мінску, Гродне і Кракаве, іншых гарадах і мястэчках. Кніга паказвае свет вачыма беларускі, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі і спрабуе зразумець працэсы – відавочныя і ледзь улоўныя, – якія адбываюцца цяпер у свеце.
Чаму прэмія носіць імя Ежы Гедройця?
Паляк Ежы Гедройць блізкі беларусам не проста фактам свайго нараджэння ў Мінску. Нашыя цікавасць і павага да ўшанавання ягонай памяці грунтуюцца найперш на тым, што Рэдактар, узор інтэлектуальнай адвагі, канструктар пасляваеннай Еўропы настойліва нагадваў усім пра агульныя ўрокі еднасці, добрасуседства з часоў адзінства Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага.
Выключна мужна для свайго часу Ежы Гедройць заклікаў палякаў з годнасцю прыняць страту Вільні, Гродна і Львова, прызнаць і падтрымаць дзяржаўнасць літоўцаў, беларусаў і ўкраінцаў, бо лічыў тое ключавой умовай незалежнасці сваёй, польскай дзяржавы.
Яго часопіс «Культура» сцвярджаў, што як незалежная Польшча немагчымая без вольнай Беларусі, так «без польскаe падтрымкі нічога не выйдзе з беларускіх спроб узбіцца на незалежнасць».
За год да свайго скону рыцар ВКЛ, польскі сын Мінска пераконваў Чэслава Мілаша і Віславу Шымборску ў неабходнасці намінаваць Васіля Быкава на Нобелеўскую прэмію: «Уручэнне гэтай прэміі беларускаму пісьменніку стала б, без перабольшання, рэвалюцыяй у Беларусі…»
Не склалася. Але быў шчыры намер і канкрэтныя крокі ў яшчэ адной спробе дапамагчы нашаму народу, краіне, у якой Ежы Гедройць нарадзіўся.
Усё гэта мы добра памятаем і шануем.
арганізатары прэміі | Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
арганізатары цырымоніі ўзнагароджання | Беларускі ПЭН, Беларускае культурнае таварыства «Хатка», Еўрапейскі цэнтр салідарнасці, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
партнёры падзеі | аўдыявыдавецтвы «Кніжны воз» і «Audiobooks.by», Euroradio.fm
спонсарства | праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча. Публікацыя адлюстроўвае выключна аўтарскія погляды і не можа атаясняцца з афіцыйнай пазіцыяй Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
кантакты | з пытаннямі, датычнымі прэміі
giedroyc@penbelarus.org
сацсеткі прэміі | Instagram, Facebook
карысныя спасылкі
/ Сайт прэміі імя Ежы Гедройця;
/ Сайт Беларускага ПЭНа;
/ Сайт Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў;
/ Сайт Еўрапейскага цэнтра салідарнасці;
/ Сайт Беларускага культурнага таварыства «Хатка»;
/ Вялікі артыкул, прысвечаны Ежы Гедройцю і ягонай ролі ў беларускай культуры;
/ Рэпартаж з леташняй цырымоніі прэміі Гедройця;
/ Відэатрансляцыя з леташняга ўручэння прэміі;
/ «У чаканні Гедройця. Нататкі шматразовага ўдзельніка журы» аўтарства Сяргея Дубаўца для «Радыё Свабода»
/ Fundacja Solidarności Międzynarodowej